Аляксандр Васілевіч Акуліч
Аляксандр Васілевіч Акуліч | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1957[1] (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вынаходнік, навуковец |
Навуковая сфера | харчовая прамысловасць[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Васілевіч Акуліч (24 кастрычніка 1957, в. Пярэкаль, Клічаўскі раён) — беларускі вынаходнік. Доктар тэхнічных навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 24 кастрычніка 1957 года ў в. Пярэкаль Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.
Скончыў 8 класаў Пярэкальскай сярэдняй школы. У 1976 годзе скончыў з адзнакай Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум і ўладкаваўся працаваў слесарам-рамонтнікам хлебазавода № 5 г. Мінска[2].
У 1981 годзе скончыў з адзнакай Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей».
У 1983—1986 гадах вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага інстытута імя А. М. Касыгіна.
У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1987 годзе працаваў асістэнтам кафедры машыны і апараты харчовых вытворчасцей, у 1987—1988 гадах — асістэнтам, у 1988—1996 гадах — дацэнтам, загадчыкам кафедрай цеплахладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута. У 1990 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта.
У 1996—1999 гадах вучыўся ў дактарантуры Маскоўскай дзяржаўнай тэкстыльнай акадэміі імя А. М. Касыгіна. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 1999−2001 гадах — прафесар кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута. У 2003 годзе атрымаў вучонае званне прафесара. У 2003—2006 гадах — загадчык кафедры цеплахладатэхнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
З 2006 года па цяперашні час — прарэктар па навуковай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі (2001), член прэзідыума Магілёўскага савета БГІВ Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута. Член двух спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Апублікаваў у вобласці тэорыі і тэхнікі закручаных патокаў і стварэння на іх аснове новых класаў высокаэфектыўных апаратаў з кіруючай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў. Аўтар больш за 220 навуковых і вучэбна-метадычных работ, 55 вынаходак і патэнтаў.
Актыўна займаецца укараненнем сваіх распрацовак у прамысловасць. Ім укаранёна больш 40 віхравых сушыльных і пылаўлаўліваючых апаратаў розных канструкцый і тыпапамераў у розных галінах прамысловасці. Укаранёныя Акулічам А. В. распрацоўкі даюць значны эканамічны і экалагічны эфект для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Граматай «Ганаровы член Маскоўскай тэкстыльнай акадэміі».
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Акулич А. В. Исследование статики и кинетики процесса сушки: Лаборат. работа по курсу «Процессы и аппараты пищевых пр-в»: Метод. указания для студентов технол. и мех. специальностей/Могилёв. технол. ин-т. Каф. теплохладотехники/Сост. Шуляк В. А., Акулич А. В., Фёдоров Г. С. Могилёв, 2000. 14 с.
- Акулич А. В. Каркасный дом — это дом для каждого из нас//Бел. строит. рынок. 2001. № 5.-С. 9; Энергоэффективность. 2001. № 1. С. 24.
- Акулич А. В. Сушка дисперсных материалов в многофункциональных вихревых аппаратах: Сб. науч. трудов III Минского междунар. форума. Тепломассообмен ММФ-96.-Мн., 1996. Т. 8.-С. 154—157.
- Акулич А. В., Сажин Б. С. Тепло- и массообмен в аппаратах с активными гидродинамическими режимами: Сб. науч. трудов II Минского междунар. форума по тепло и массообмену. Мн., 1992. Т. 8. С. 247—249.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001),
- персанальныя надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь (2001, 2008),
- ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006, 2017),
- ганаровыя граматы Магілёўскага аблвыканкама (2007, 2013),
- ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008),
- ганаровая грамата ВАК Рэспублікі Беларусь (2008),
- ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2009),
- ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014),
- міжнародная прэмія імя акадэміка А. У. Лыкава (2016),
- нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2017),
- медаль «За працоўныя заслугі» (2018),
- спецыяльная прэмія Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Навука»,
- ганаровая грамата канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. T. 18 Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ — Мн.: 2004. — С. 331. — 472 с. — ISBN 978-985-11-0295-8
- ↑ Акулич Александр Васильевич
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты Беларускай інжынернай акадэміі
- Выпускнікі Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Заслужаныя вынаходнікі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага ўніверсітэта імя А. М. Касыгіна